BE RU EN

Нарвэгія перадала Украіне ліцэнзію на вытворчасць артнабояў Nammo

  • 23.08.2024, 20:18

Урад краіны таксама пагадзіўся прафінансаваць працэс.

Міністр стратэгічных галін прамысловасці Украіны Аляксандр Камышын паведаміў, што Нарвэгія перадала Украіне ліцэнзію на вытворчасць артнабояў 155 мм Nammo.

- Удзячныя Нарвэгіі за ліцэнзію на вытворчасць набояў 155 мм. Перамовы з нарвэжска-фінскай Nammo працягваліся ўжо даўно – і я рады паведаміць, што сёння ўрад Нарвэгіі не толькі дазволіў перадачу ліцэнзіі на вытворчасць артылерыйскіх набояў натаўскага калібру ўкраінскай кампаніі, але і пагадзілася прафінансаваць гэты працэс, – напісаў ён у Telegram.

Украінскі міністр адзначыў, што гэта ўжо другая ліцэнзія на вытворчасць набояў 155 калібру ва Украіне - першай была ліцэнзія ад KNDS/Nexter. «Мы заўсёды будзем удзячныя партнёрам за дапамогу ў выглядзе набояў, але яшчэ больш мы ўдзячныя за падтрымку менавіта лакальнай вытворчасці. Вырабляць як мага больш набояў ва Украіне важна як з пункту гледжання эфектыўнасці і лагістыкі, так і з пункту гледжання эканомікі», - дадаў Камышын.

У сваю чаргу ўрад Нарвэгіі афіцыйна інфармуе, што адкрыў шлях для перадачы нарвэжскіх абаронных тэхналогій Украіне, краіна выдае фінансаванне на гэта.

- Нарвэгія зараз робіць уклад, перадаючы боепрыпасы са сваіх уласных запасаў і непасрэдна ад прамысловасці. Цяпер Nammo хоча падзяліцца сваёй тэхналогіяй з Украінай. Гэта азначае, што ўкраінскія сілы змогуць атрымліваць пастаўкі хутчэй, - кажа міністр абароны Нарвэгіі Б'ёрн Арыльд Грам.

Апошнія навіны