Мядзведзеў — пра запасы зброі СССР: Калі б яе не было — то гамон
- 27.08.2024, 21:32
Намеснік старшыні Рады бяспекі РФ расказаў аб «трывожных настроях».
Сітуацыя з пастаўкамі зброі ў войска РФ не ідэальная, сказаў намеснік старшыні Рады бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў. На ягоную думку, калі б не было савецкага запасу, то Расея хутка саступіла б у вайне.
«Мы дагэтуль …> выкарыстоўваем той самы запас. Калі б яго не было — то гамон», – сказаў ён (цытата паводле ТАСС).
Ён адзначыў, што калі РФ распачала поўнамаштабную вайну ва Украіне ў 2022 годзе, былі трывожныя настроі ў сувязі з тым, што да гэтага ў пэўны перыяд выраб пэўных тыпаў узбраенняў і тэхнікі значна ўпаў.
«Або мы пастаўлялі гэта за мяжу, альбо не рабілі, грунтуючыся на тым, што на нас ніхто не сунецца — са зразумелых прычын, а нам гэта цяпер не трэба. Але гэта ў тым жыцці — а ў гэтым жыцці трэба», –- растлумачыў Мядзведзеў.
У заходніх краінах заклікалі не адставаць ад Расеі ў гэтым пытанні. «Расея перайшла на вайсковыя рэйкі ў дачыненні да абароннай вытворчасці. Яны значна нарошчваюць выраб зброі, баявых прыпасаў і тэхнікі», — адзначаў амэрыканскі прэзідэнт Джозэф Байдэн.