Расейцы захоўвалі зброю на затопленым пароме ў порце «Каўказ»
- 28.08.2024, 21:40
УСУ затапілі яго 22 жніўня.
Узброеныя сілы РФ выкарыстоўвалі затоплены 22 жніўня чыгуначны паром «Канро Трэйдар» у порце «Каўказ» у Керчанскай пратоцы не толькі для транспартавання паліва, акупанты таксама захоўвалі там узбраенне.
Пра гэта ў сераду, 28 жніўня, заявіў вяшчальнік ВМС УСУ Дмытро Плецянчук у эфіры тэлемарафона «Єдині новини».
“Мы афіцыйна заяўляем, што там была яшчэ і зброя на гэтым пароме. Гэта не выпадковая цэль, выключна вайсковая. У расейцаў цяпер сітуацыя напраўду крытычная. Сухадолам чыгунка яшчэ не працуе, яна недабудаваная яшчэ. Пры гэтым яны не перакідваюць цыстэрны, бо гэта небяспечна пасля аперацыі СБУ і ВМС. Асноўным сродкам перакідвання такіх цяжараў быў паром», — сказаў прадстаўнік ВМС.
Ён таксама падкрэсліў, што праз затапленне парома лагістычны ланцуг акупантаў парушаны, бо паром перакрыў палову чыгуначных платформаў.
Плецянчук удакладніў, што ў порце ёсць частка прычала, якая дазваляе заладоўваць вагоны наўпрост на паром з сухазем’я. Такіх платформаў, паводле ягоных слоў, толькі дзве, і адна з іх пакуль не функцыянуе дзеля затопленага судна на дне.
«Пакуль яны не паднімуць – працаваць яна не будзе, але і гэта не ратуе сітуацыю, бо іншыя два паромы, якія яшчэ застаюцца на плаве, таксама не ў спраўным стане. Адзін знаходзіцца на рамонце, другі — у чаканні рамонту. Таму сітуацыя ў іх даволі складаная з лагістыкай», — падкрэсліў Плецянчук.