Паветраныя сілы Украіны збілі расейскі «Арыён» на Курскім кірунку
- 31.08.2024, 22:29
Ён вылучаецца вялікай працягласцю палёту.
Сёння, 31 жніўня, украінскія вайскоўцы збілі расейскі дрон «Арыён». Варожы беспілотнік быў збіты на Курскім кірунку, паведамляюць Паветраныя сілы УС Украіны.
«Арыён» — гэта сярэдневышынны беспілотнік вялікай працягласці палёту. Знаходзіцца на ўзбраенні расейскага войска з 2020 года.
Бартавое абсталяванне прызначанае для візуальнай, радыёлакацыйнай або радыётэхнічнай выведкі з магчымасцю працяглага патрулявання ў ваколіцы.
Тэхнічныя характарыстыкі:
Вага беспілотніка — 1150 кг.
Баявое ладаванне — 200 кг.
Магчымае ўсталяванне да чатырох баявых прыпасаў рознага прызначэння, у тым ліку і ракет "паветра-паверхня".
Заўважым, што Паветраныя Сілы ўжо збівалі БЛА гэтага тыпу на іншых кірунках.