BE RU EN

Зяленскі звярнуўся да Захаду і заявіў, як прымусіць Расею скончыць вайну

  • 31.08.2024, 21:02

Ён акцэнтаваў на важнасці прыняцця пастаноў аб далёкасці ўдараў Украіны.

Ачысціць украінскае неба ад расейскіх кіраваных авіябомбаў — гэта моцны крок, каб прымусіць Расею шукаць заканчэнне вайны і справядлівага міру, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вечаровым відэазвароце 31 жніўня.

- І я звяртаюся да Злучаных Штатаў, Вялікай Брытаніі, Францыі і Нямеччыны: нам патрэбныя магчымасці рэальна і цалкам абараняць Украіну і ўкраінцаў. Нам патрэбны і дазволы на далёкабойнасць, і вашыя далёкабойныя набоі і ракеты. "Нельга адкладаць жыццёва важныя пастановы — менавіта тое, што можа найбольш правільна паўплываць на падзеі", — адзначыў ён.

Пры гэтым Зяленскі нагадаў аб ужо наяўных дамоўленасцях з партнёрамі аб сістэмах СПА і аб ракетах да іх.

- Важна як мага хутчэй усё гэта рэалізаваць. Мы працуем у гэтыя дні яшчэ больш актыўна дзеля менавіта такіх навін — аб дадатковых сістэмах СПА. Я хачу падзякаваць усім у свеце, хто нам дапамагае, — дадаў украінскі прэзідэнт.

Апошнія навіны