ДАІ занялася сабатажам?
- 21.10.2025, 18:08
«Каваманаў» на АЗС не знайшлі.
Начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкоў распавёў СТВ пра вынікі міліцэйскіх рэйдаў па аўтазапраўках. Іх тэрмінова арганізавалі ў канцы мінулага тыдня, як толькі правіцель абурыўся, што аўтааматары, што п'юць каву, нібыта ствараюць чаргі на АЗС, і запатрабаваў «навесці жалезны парадак да панядзелка».
Ротчанкоў заявіў, што «неардынарныя або любыя іншыя варыянты прыцягнення да адказнасці ў дачыненні да чаргаў не спатрэбіліся».
Беларусы ў TikTok таксама выкладаюць відэа, дзе паказваюць, што ніякіх чаргаў на запраўках няма. Выходзіць, «каваманы» на АЗС — выдумка Лукашэнкі?