Візавы цэнтр Італіі ў Мінску аднаўляе запіс у жывую чаргу на шэнген
- 27.10.2025, 18:36
Змяняецца працэдура рэгістрацыі.
Візавы цэнтр Італіі ў Мінску з 14 лістапада аднаўляе запіс у жывую чаргу пры падачы на шэнген. Інфармацыя пра гэта 27 кастрычніка з’явілася на сайце аператара TLScontact.
«З 14 лістапада 2025 года рэгістрацыя новых удзельнікаў у жывую чаргу адновіцца для ўсіх жыхароў Беларусі», — паведаміў візавы цэнтр.
У кампаніі дадалі, што рэгістрацыя пройдзе «па новай працэдуры, якая будзе падрабязна апісана на сайце TLScontact у бліжэйшыя дні».
Анлайн-верыфікацыя для гэтага працэсу будзе недаступная.
Нагадаем, нумаркі жывой чаргі маюць тэрмін дзеяння. Нявыкарыстаныя дыяпазоны нумароў, атрыманыя ўдзельнікамі ў 2023-м і да сярэдзіны 2024 года, будуць дзейнічаць толькі:
нумары з 1 па 8000 — да 15 лістапада 2025;
нумары з 8001 па 23 000 — да 31 снежня 2025.
«Пасля пазначанага тэрміну гэтыя нумары прымацца не будуць, у тым ліку без папярэдняга запісу», — піша тэлеграм-канал «Собирай рюкзак».