BE RU EN

У Варшаве прайшоў Марш у гонар Дня незалежнасці Польшчы

  • 11.11.2025, 21:28

У Маршы ўзялі ўдзел каля 100 тысяч чалавек.

У Варшаве 11 лістапада прайшоў штогадовы Марш незалежнасці. Удзельнікі мерапрыемства прайшлі ад ронда імя Дмоўскага праз мост Панятоўскага да Нацыянальнага стадыёна.

Лозунг Марша незалежнасці гэтага года — «Адна нацыя, адна моцная Польшча». Сёлета ў ім прыняў удзел прэзідэнт Польшчы Кароль Навроцкі.

Удзельнікі Марша незалежнасці неслі польскія сцягі і скандавалі лозунгі «Бог, гонар, Айчына» і «Гонар і слава героям». Нягледзячы на забарону мясцовых уладаў, у горадзе запальвалі фаеры і дымавыя шашкі.

Апошнія навіны