Украінскі баец знішчыў расійскі FPV-дрон прама з багі
- 11.11.2025, 23:54
Відэафакт.
У сацыяльных сетках апублікаваныя кадры, на якіх баец Сіл спецыяльных аперацый знішчае расійскі дрон у Данецкай вобласці.
Украінскі вайсковец рухаўся па дарозе на аўтамабілі і своечасова заўважыў расійскі FPV-дрон «ждун».
На кадрах відаць, як баец ССА вядзе прыцэльны агонь па варожым БПЛА.
У выніку дрон выбухае.