BE RU EN

Дрон трапіў у адміністрацыйны хмарачос каля рэзідэнцыі Кадырава ў Грозным

  • 5.12.2025, 15:09

У будынку размяшчаюцца Савет бяспекі Чачні, Рахунковая палата і выбаркам.

У сталіцы Чачні ў высотным будынку «Грозны-Сіці» прагрымеў выбух з-за трапляння ўкраінскага дрона, перадае УНІАН.

Пра гэта паведамляюць расійскія паблікі. Яны распаўсюдзілі здымкі, на якіх бачна пашкоджаны шматпавярховы офісны будынак у комплексе «Грозны-Сіці». Паводле звестак тэлеграм-канала Astra, у гэтым будынку знаходзяцца Савет бяспекі Чачні, Рахунковая палата і выбаркам.

«Вежа, у якую трапіў дрон, размешчаная ў 800 метрах ад рэзідэнцыі Рамзана Кадырава, у ёй знаходзяцца офісы адразу некалькіх органаў улады», — пішуць расійскія тэлеграм-каналы.

У прыватнасці, на здымках бачна пашкоджанае шкленне цэлай секцыі будынка на некалькіх паверхах.

Звесткі пра ўдар таксама публікуюць чачэнскія апазіцыйныя каналы. Аднак улады Чачні пра якія-небудзь удары не паведамлялі.

Пры гэтым аэрапорт Грознага, а таксама аэрапорты Беслана і Магаса, закрытыя з-за небяспекі атакі дронаў.

Апошнія навіны