BE RU EN

Атакаваны СБУ танкер сеў на мелю і цярпіць бедства

  • 6.12.2025, 12:33

10 чалавек, якія былі на борце судна, эвакуіраваныя.

Атакаваны каля Турцыі танкер расійскага «ценявога флоту» Kairos сеў на мелю і цярпіць бедства ў тэрытарыяльных водах Балгарыі, паведамляюць мясцовыя СМІ

10 чалавек, якія былі на борце судна, эвакуіраваныя.

Пра пашкоджанне судна стала вядома вечарам 28 лістапада. Крыніцы CNN і Reuters паведамлялі, што па Kairos, які накіроўваўся ў Наварасійск, нанеслі ўдар марскія дроны Sea Baby, якія выкарыстоўваюцца Службай бяспекі Украіны. Атака стала часткай серыі ўдараў па танкерах ценявога флоту Расіі.

29 лістапада ўкраінскія СМІ са спасылкай на крыніцы паведамілі, што СБУ ўзяла на сябе адказнасць за падрыў двух танкераў з «ценявога флоту» Расіі Kairos і Virat у Чорным моры.

Апошнія навіны