Як Лукашэнку сустракалі пад песню забароненага ў Беларусі рок-гурта
- 6.12.2025, 23:20
Кола замкнулася.
Падчас нядаўняга візіту ў Кыргызстан кіраўніка Беларусі сустракалі пад фрагмент песні на беларускай мове. Яна прысвечаная партызанам, але ёсць нюанс, піша «Салідарнасць».
Гаворка пра песню «Партызанская» з альбома «Одзірыдзідзіна» (1997) легендарнага беларускага гурта N.R.M.
У Беларусі яна трапіла ў чорныя спісы яшчэ на пачатку нулявых і зноў апынулася пад забаронай пасля падзей 2020-га.