BE RU EN

У Нямеччыне партыі Мерца і Шольца дамовіліся аб фармаванні кааліцыі.

  • 8.03.2025, 21:36

Кааліцыю плануюць сфарміраваць да 20 красавіка 2025 года.

Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС) пераможца нямецкіх выбараў Фрыдрыха Мерца і Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны (СДПН) Олафа Шольца абмеркавалі фармаванне кааліцыйнага ўрада. У час перагавораў яны паабяцалі ўзмацніць барацьбу з нелегальнай міграцыяй, падтрымаць прамысловасць і стымуляваць эканоміку краіны, піша Reuters.

Будучы канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц плануе сфармаваць кааліцыю да Вялікадня, а менавіта 20 красавіка 2025 года. З ягоных слоў, Еўропе засталося "пяць хвілін да паўночы", каб абараніць сябе ад варожай Расеі, а ЗША пры прэзідэнцтве Дональда Трампа больш не лічацца надзейным хаўруснікам.

Абедзве партыі маюць намер заключыць пагадненне да наступнага тыдня, а таксама спадзяюцца прапіхнуць праз парламент паслабленне лімітаў запазычанняў Нямеччыны, каб аднавіць рост найбуйнейшай эканомікі Еўропы і павялічыць вайсковыя выдаткі.

«Існуе велізарная тэрміновасць, асабліва па бюджэце Бундэсвера», - адзначыў Мерц.

У Reuters падкрэслілі, што для Нямеччыны кааліцыі з'яўляюцца нормай, бо там урады фармуюцца ў два этапы: спачатку партыі праводзяць папярэднія перамовы, а затым уступаюць у афіцыйныя кааліцыйныя перамовы.

«Кансерватыўны блок Мерца ХДС/ХСС і СДПН вялі перамовы па такіх пытаннях, як міграцыя і сацыяльныя выплаты, аб'яднаўшыся пасля цяжкай выбарчай кампаніі», - адзначылі ў матэрыяле.

Апошнія навіны