BE RU EN

УСУ паказалі новы дрон-стрэльбу Lucky Strike

  • 8.03.2025, 21:53

Ён можа знішчаць варожыя беспілотнікі.

Вайскоўцы Узброеных сіл Украіны стварылі дрон-стрэльбу Lucky Strike. Ён можа знішчаць расейскія беспілотнікі.

Як паведамілі Наземныя войскі УС Украіны, тэхнічная інавацыя, укаранёная інжынерамі 4-га механізаванага батальёна, "дазваляе метадычна памяншаць папуляцыю варожых "мавікоў" над лініяй судотыку".

- Воіны нашай брыгады ўжо паспелі здзівіць ворага сваімі тэхнічнымі апгрэйдамі дронаў-бамбардзіроўшчыкаў. Птушачкі, узброеныя гранатамётамі і аўтаматамі, ужо прымяняюцца падраздзяленнямі Асобнай прэзідэнцкай. Цяпер гэтая лінейка папоўнілася дронам Lucky Strike з замацаваным драбавіком, - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны