«Беларускія прадукты расейцы з'елі, на чарзе - бензін»
- 24.08.2025, 20:34
РФ тэрмінова вывозіць паліва з нашай краіны.
Праз павелічэнне колькасці ўкраінскіх нападаў на расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы ў РФ рэкордна выраслі кошты бензіну.
У замежнай выведцы Украіны заявілі, што расейскія кампаніі тэрмінова закупляюць бензін у Беларусі, каб развязаць праблему ўнутранага дэфіцыту.
Чытачы сайта Charter97.org у каментарах эмацыйна выказаліся пра гэта. Падаем некаторыя з іх:
«Слава Украіне і яе бясстрашным сынам і дочкам, якія стойка абараняюць сваю выдатную Радзіму!»
«УСУ дабраліся да кашчэевай іголкі».
«Трэба выслаць падаруначак і аграхунце за дапамогу».
«Галоўная задача гэтай аперацыі - спыніць пастаўкі расейскай нафты ў Кітай і Індыю праз порт Усць-Луга, і пасадзіць на галодны паёк беларускія Мазырскі НПЗ і Наваполацкі «Нафтан», зразумела — чаму».
«Учора па Гомелі хадзілі толькі тралейбусы. Аўтобусаў і сёння не відаць».
«Беларускія прадукты расейцы ўжо зжэрлі. На чарзе беларускі бензін. Яны як саранча ўсё пад нуль вычышчаюць».
«Бензакалонка без бензіну».