BE RU EN

Названыя дзесяць найхутчэйшых рэактыўных самалётаў

  • 13.09.2025, 20:34

NASA X-43 усталяваў абсалютны рэкорд хуткасці.

Некаторыя сучасныя рэактыўныя самалёты здольныя развіваць неверагодна высокую хуткасць, якую не здольныя дасягнуць многія іншыя паветраныя судны. Тым не менш працягваюцца дыскусіі пра тое, які з іх з’яўляецца самым хуткім.

У BBC Science Focus Magazine назвалі 10 найхутчэйшых рэактыўных самалётаў у гісторыі. Лідар гэтага рэйтынгу аднойчы здолеў развіць хуткасць звыш 11 000 км/г.

ТОП-10 найхутчэйшых рэактыўных самалётаў у свеце:

NASA X-43 - 9,6 Маха (11 760 км/г)

SR-71 Blackbird - 3,3 Маха (4042 км/г)

МіГ-25 - 2,83 Маха (3466 км/г)

МіГ-31 - 2,83 Маха (3466 км/г)

F-15 - 2,5 Маха (3062 км/г)

Су-27 - 2,35 Маха (2878 км/г)

МіГ-23 - 2,35 Маха (2878 км/г)

F-14 - 2,34 Маха (2866 км/г)

МіГ-29 - 2,3 Маха (2817 км/г)

F-22 - 2,25 Маха (2756 км/г)

Найхутчэйшым рэактыўным самалётам у гісторыі аказаўся эксперыментальны NASA X-43. Гэта беспілотны гіпергукавы самалёт, які здзейсніў свой першы палёт у 2001 годзе.

Усяго выпусцілі тры такія самалёты. Падчас трэцяга палёту ў 2024 годзе гэты лятальны апарат развіў хуткасць 9,6 Маха (11 760 км/г), што з’яўляецца абсалютным рэкордам.

Для разгону NASA X-43 выкарыстоўваўся разганяльны блок ракеты «Пегас». Самалётам-носьбітам выступаў B-52B «Balls 8», які NASA выкарыстоўвала для выпрабавання аэракасмічных апаратаў.

Другое месца паводле хуткасці займае SR-71 Blackbird, які не лётае з 1999 года. Яго прадставілі ў 1966 годзе.

SR-71 Blackbird быў распрацаваны для палётаў на вялікіх вышынях падчас разведвальных місій на працягу ўсёй Халоднай вайны. Ён дагэтуль трымае рэкорд найвышэйшага працяглага палёту самалёта на вышыні амаль 26 км, устаноўлены ў 1976 годзе.

Тройку лідараў замыкаюць савецкія знішчальнікі МіГ-25 і МіГ-31. Яны здзейснілі свае першыя палёты ў 1964 і 1975 гадах адпаведна.

Гэтыя знішчальнікі здольныя развіваць хуткасць 2,83 Маха (каля 3466 км/г).

Апошнія навіны