BE RU EN

Украінскія дроны атакавалі НПС «Вторава» ва Уладзімірскай вобласці РФ

  • 8.09.2025, 22:01

Удары былі нанесены мінулай ноччу.

Украінскія абаронцы ў нядзелю, 7 верасня, уначы нанеслі ўдар па нафтаперакачвальнай станцыі «Вторава» ва Уладзімірскай вобласці.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на камандуючага Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ Роберта «Мадзяра» Броўдзі у Facebook.

«Паліва ў Маскве крыху збоіць, кажуць. НПС «Вторава», Транснафта (Пенкіна, Уладзімірская вобласць, РФ) крыху папсавалася», — напісаў «Мадзяр».

Ён удакладніў, што па НПС нанеслі ўдар байцы 14-га палка Сіл беспілотных сістэм ЗСУ.

«Бензін становіцца дэфіцытнай вадкасцю, а газ і нафта — хутказгаральнымі», — дадаў камандуючы СБС.

НПС «Вторава» — гэта прамежкавая прадуктперакачвальная станцыя («ППС Вторава»), якая належыць да інфраструктуры ПАТ «Транснафта».

ППС «Вторава» адыгрывае важную ролю ў транспартаванні нафтапрадуктаў і з’яўляецца ключавым кампанентам інвестыцыйнага праекта «Поўнач», накіраванага на развіццё трубаправоднай інфраструктуры для павелічэння экспартных магутнасцяў.

Апошнія навіны