BE RU EN

Жыхар Салігорска знайшоў арыгінальнае прымяненне паведамленняў ад ЖКГ

  • 10.10.2026, 10:39

Для мужчыны гэта скончылася затрыманнем.

Дома ў 36‑гадовага жыхара Салігорска знайшлі больш за 2 кг марыхуаны, паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама. Судзячы з апублікаваных фота, мужчына фасаваў наркотык у «жыроўкі».

Пра марыхуану, якая захоўвалася ў салігарчаніна, міліцыянеры даведаліся «у ходзе пастаянна праводзімых прафілактычных мерапрыемстваў». У кватэру 36‑гадовага мужчыны прыйшлі з вобшукам і выявілі марыхуану, а таксама насенне канаплі.

«Вагі зафіксавалі ўнушальную лічбу — больш за 2,1 кілаграма. Сам затрыманы сцвярджае, што такія запасы «травы» ён нарыхтаваў выключна для ўласнага спажывання. Аднак аб’ёмы канфіскаванага выклікаюць у праваахоўнікаў аб’ектыўныя пытанні», — паведамілі ва УУС.

Судзячы з апублікаваных фота, мужчына частку марыхуаны загарнуў у «жыроўкі».

Салігарчанін затрыманы і накіраваны ў ізалятар часовага ўтрымання. Пачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту) — пакаранне ад арышту або «хіміі» да пяці гадоў калоніі.

Апошнія навіны