BE RU EN

Адна з найбуйнейшых атак дронаў на Маскву: у аэрапортах пачаўся калапс

  • 10.10.2026, 12:52

Маскоўскія авіягавані паралізаваныя з вечара пятніцы.

З вечара 9 кастрычніка да раніцы 10 кастрычніка украінскія дроны атакавалі Маскву. З-за пагрозы БПЛА ў аэрапортах сталіцы краіны-агрэсара Расіі затрымалі амаль 300 рэйсаў, паведамляе «Главред».

Як пішуць расійскія СМІ, з 20:30 да 08:30 у бок Маскоўскага рэгіёна ляцелі 403 БПЛА, большасць з якіх нібыта была знішчаная сіламі ППА на далёкіх падступах.

«25 беспілотнікаў знішчана пры падлёце да Масквы», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле падлікаў расійскіх СМІ, гэтая атака дронаў на Маскву стала адной з найбуйнейшых за апошнія некалькі гадоў.

Апошнія навіны