BE RU EN

Каллас абвясціла пра найбуйнейшы пакет санкцый ЕС супраць Расіі

  • 10.10.2026, 17:46

Яго ўхваляць ужо ў панядзелак.

Зараз не час аслабляць ціск на Расію, і Еўропа гэтага не зробіць. Міністры замежных спраў ЕС у панядзелак ухваляць найбуйнейшы пакет санкцый супраць расійскай ваеннай машыны.

Пра гэта заявіла высокая прадстаўніца ЕС Кая Каллас.

Паводле слоў Каллас, толькі за апошнія два дні ў выніку расійскіх удараў загінулі больш як 80 украінскіх мірных жыхароў.

Паралельна Масква ўзмацніла свае гібрыдныя атакі супраць Еўропы, скіраваныя як на краіны-чальцы ЕС, так і на саюзнікаў па НАТА.

Яна таксама звярнула ўвагу, што прыпыненне санкцый на расійскае дызельнае паліва забяспечвае агрэсару дадатковыя даходы для вядзення вайны.

Еўрасаюз выразна даў зразумець, што не плануе скарачаць санкцыйны ціск на дзяржаву-агрэсара.

- Зараз не пара аслабляць ціск на Расію, і Еўропа гэтага не зробіць, - падкрэсліла высокая прадстаўніца ЕС.

Яна дадала, што ўжо ў панядзелак міністры замежных спраў краін ЕС маюць намер ухваліць найбуйнейшы з пачатку поўнамаштабнага ўварвання пакет санкцый, накіраваны супраць ваенна-прамысловага комплексу і ваеннай машыны РФ.

Апошнія навіны