Расіяне могуць застацца без турыстычных віз у Еўропу
- 10.10.2026, 17:52
З ініцыятывай выступіў прэм'ер-міністр Фінляндыі.
Прэм'ер-міністр Фінляндыі Петтэры Орпа выступіў за спыненне выдачы расіянам турыстычных віз у Еўропу. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Yle.
Паводле слоў Орпа, гаворка ідзе пра ўмацаванне еўрапейскай бяспекі і супрацьдзеянне пагрозе з боку Расіі.
- Адна з канкрэтных мер, якую я прадставлю на пасяджэнні Еўрапейскага савета на наступным тыдні, заключаецца ў тым, каб Еўропа спыніла выдаваць турыстычныя візы расіянам, – сказаў Орпа.
- Мы баімся, што Расія спрабуе весці дыверсійную дзейнасць на еўрапейскай тэрыторыі. Навошта, дзеля ўсяго святога, мы ўпускаем іх на еўрапейскую тэрыторыю як турыстаў, дзе яны могуць свабодна перамяшчацца, – спытаў ён.