BE RU EN

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з лозунгам паўстанцаў Каліноўскага

  • 10.10.2026, 18:00

Фотафакт.

Трактар МТЗ-82.3 з лозунгам «Люблю Беларусь!» на лабавым шкле трапіў у адзін са стрымаў раніцай 10 кастрычніка, заўважыў «Флагшток».

Ужо праз некалькі гадзін на афіцыйнай экспазіцыі МТЗ быў прадстаўлены іншы трактар той жа мадэлі, але без надпісу.

Гаворка пра паўстанне 1863–1864 гадоў на землях былой Рэчы Паспалітай супраць расійскага панавання. Паролем часткі паўстанцаў, звязаных з адным з яго кіраўнікоў Кастусем Каліноўскім, тады быў: «Каго любіш? — Люблю Беларусь! — То ўзаемна!»

Апошнія навіны