Стала вядома, колькі мэт РФ знішчылі ў верасні Паветраныя сілы ЗСУ
- 10.10.2026, 20:17
Знішчаныя «Цырконы», «Калібры», «Іскандэры» і тысячы дронаў.
У верасні гэтага года Сілы абароны Украіны знішчылі больш за 4700 паветраных мэт, а таксама зняшкодзілі больш за 48 тысяч беспілотнікаў тактычнага ўзроўню. Пра гэта сёння, 10 кастрычніка, паведамілі у Паветраных сілах ЗСУ.
У прыватнасці, украінскія абаронцы знішчылі:
- 24 крылатыя ракеты Х-101;
- 8 балістычных ракет «Іскандэр-М/KN-23»;
- 12 крылатых ракет «Калібр»;
- 6 кіраваных авіяцыйных ракет Х-59/69;
- 6 крылатых ракет «Іскандэр-К»;
- 8 працікарабельных ракет «Цыркон»;
- 86 ракет S8000 «Бандэроль»;
- 2722 ударныя беспілотнікі тыпу Shahed-131/136;
- 1935 ударных БПЛА тыпу Shahed-238;
- 1009 разведвальных беспілотнікаў;
- 719 БПЛА «Lancet».
Асобна Паветраныя сілы паведамілі пра працу ўкраінскай авіяцыі на працягу месяца.
«Авіяцыяй Паветраных сіл на працягу верасня здзейснена больш за 1600 вылетаў», — адзначылі ў ведамстве.
З іх каля 1300 вылетаў было выканана для знішчальнага авіяцыйнага прыкрыцця, а больш за 250 — для агнявога паражэння і авіяцыйнай падтрымкі войскаў.