BE RU EN

Украінская разведка апублікавала звесткі яшчэ пра 20 суднаў «ценявога флоту» РФ

  • 10.10.2026, 20:18

ГУР Міністэрства абароны Украіны заклікала замежных партнёраў сінхранізаваць намаганні дзеля ціску на РФ.

Новыя звесткі пра 20 марскіх суднаў, якія Расія выкарыстоўвае для экспарту нафты, нафтапрадуктаў і звадкаванага прыроднага газу, а таксама для бункеравання флоту, што падпадае пад санкцыі, апублікавала Галоўнае ўпраўленне разведкі (ГУР) Міністэрства абароны Украіны.

Украінская разведка заклікала замежных партнёраў сінхранізаваць намаганні дзеля ўзмацнення санкцыйнага ціску на Расію. У прыватнасці, гаворка ідзе пра ўзмацненне кантролю за продажам суднаў камерцыйнымі структурамі, блакаванне абслугоўвання падсанкцыйнага флоту на замежных верфях і перакрыццё крыніц энергетычных даходаў РФ.

— Гэтыя судны — элементы лагістычнай сеткі, якую Крэмль выкарыстоўвае для атрымання даходаў з мэтай фінансавання генацыднай вайны супраць Украіны. На дадзены момант усе яны — пад санкцыямі Вялікабрытаніі або Украіны, а адзін з караблёў — пад абмежаваннямі ЗША. У спробах захаваць надзвычай патрэбныя фінансавыя паступленні ад экспарту энерганосьбітаў дзяржава-агрэсар Расія не толькі спрабуе будаваць судны лёдавага класа на ўласных верфях, але і сістэмна загадзя пашырае свой ценявы флот праз сетку афшораў, — гаворыцца ў паведамленні ГУР.

Апошнія навіны