Тысячы беларусаў сутыкнуліся з немагчымасцю замовіць «Яндэкс-таксі»
- 11.10.2026, 12:30
Рэакцыя дзяржСМІ здзіўляе.
У выніку атакі ўкраінскіх беспілотнікаў была пашкоджана інфраструктура дата-цэнтра «Яндэкса» ў расійскім Уладзіміры. З-за гэтага цяпер не працуе сэрвіс замовы таксі «Яндэкс GO». Гэта выклікала абурэнне карыстальнікаў. Вось як адрэагавалі дзяржСМІ.
Першым сярод дзяржСМІ пра гэту праблему паведаміла дзяржагенцтва «Мінск-Навіны». «Шэраг сэрвісаў «Яндэкса», уключаючы таксі, не працаваў у Беларусі раніцай 11 кастрычніка. На дадзены момант прыкладанне даступнае», — паведамлялася ў нататцы.
Гэтую навіну перадрукавала ў сябе «Гродзенская праўда». «Мінская праўда» таксама адзначыла, што «на дадзены момант прыкладанне зноў даступнае». Пры гэтым дзяржСМІ не акцэнтавалі ўвагу, што таксі замовіць усё роўна немагчыма (нягледзячы на даступнасць прыкладання).
На сайтах выданняў «СБ. Беларусь сёння», «Звязда», тэлеканалаў ОНТ, СТВ і «Беларусь 1» на момант публікацыі няма ніводнай навіны пра гэтую праблему.