BE RU EN

Адлерскія цягнікі аб'язджаюць участак мяжы Беларусі з Расіяй у раёне Гомеля

  • 11.10.2026, 13:26

Нештатную сітуацыю тлумачаць «тэхнічнымі прычынамі».

Цягнікі Адлер — Мінск і Мінск — Адлер 11 кастрычніка аб'язджаюць участак мяжы з Расіяй у раёне Гомеля. Яны пойдуць праз Смаленск і Оршу. Пра змены ў маршруце і ў раскладзе паведаміла Беларуская чыгунка.

Нештатную сітуацыю тлумачаць «тэхнічнымі прычынамі».

Цягнік №301, што выйшаў з Адлера 9 кастрычніка, замест станцыі Гомель праедзе праз станцыі Бранск, Смаленск, Орша-Цэнтральная — і далей да Мінска. Для пасажыраў, якія планавалі выйсці ў Гомелі і на станцыях участку Гомель — Мінск, прызначаны дадатковы цягнік. Таксама і для тых, хто планаваў праехаць на цягніку Адлер — Мінск ад Гомеля да Мінска.

Цягнік №302 Мінск — Адлер 11 кастрычніка ідзе паводле дзеючага раскладу да станцыі Гомель, а потым — змененым маршрутам праз Магілёў, Оршу, Смаленск, Бранск. Далей вяртаецца на свой маршрут.

Апошнія навіны