BE RU EN

У Беларусь з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў экстрадавалі грамадзяніна Мадагаскара

  • 11.10.2026, 14:32

Яго шукалі праз Інтэрпол.

У Беларусь з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў экстрадавалі грамадзяніна Мадагаскара. Яго шукалі праз Інтэрпол — як арганізатара нелегальнай міграцыі, паведамляе «Еўрарадыё»

У чэрвені 2024 года мужчына прывёз у Беларусь 13 замежнікаў: грамадзян Бурундзі, Камеруна, Каморскіх астравоў і Нігерыі. Пэўны час яны правялі на беларускай тэрыторыі, а затым паспрабавалі перайсці мяжу з адной з краін Еўрасаюза. Вядома, не праз пункты пропуску.

Працэдура перадачы грамадзяніна Мадагаскара беларускай міліцыі адбылася ў аэрапорце Дубая. Яго даставілі ў Мінск рэйсам «Белавія».

Варта нагадаць, што 5–6 кастрычніка вайскоўцы Нацыянальных узброеных сіл Латвіі выявілі групу з 20 нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі перайсці мяжу з боку Беларусі. Нелегалаў суправаджалі некалькі ўзброеных мужчын у масках. Яны пагражалі латвійскім вайскоўцам. А праз некалькі гадзін пасля гэтага людзі ў масках уварваліся на тэрыторыю Латвіі, пашкодзілі электрашчыт і скралі відэакамеры.

Апошнія навіны