У Беларусі хочуць павысіць падатак на сабак
- 11.10.2026, 17:52
Улады вызначылі, куды пойдуць сабраныя грошы.
У праекце рэспубліканскага бюджэту на 2027 год улады прадугледзелі, на што будуць накіроўваць сродкі ад падатку на сабак. Сёлета кантроль за рэгістрацыяй жывёл і сплатай збору ўжо ўжорстчылі.
Згодна з праектам дакумента, грошы, што паступаюць у мясцовыя бюджэты ад уладальнікаў сабак, плануюць накіроўваць на адлоў бяздомных жывёл, а таксама на ўтрыманне і рамонт пляцовак і абсталявання для выгулу хатніх гадаванцаў.
У 2027 годзе памер падатку хочуць павялічыць да 15 рублёў. Для ўладальнікаў сабак патэнцыйна небяспечных парод сума можа вырасці да 71 рубля. Цяпер збор складае 14 і 67 рублёў адпаведна. Плаціць яго трэба раз у квартал.
Ужорстчанне кантролю за рэгістрацыяй сабак і сплатай падатку выклікала пытанні ў часткі ўладальнікаў жывёл. У сацсетках беларусы адзначалі, што збор павінен суправаджацца развіццём інфраструктуры для сабак.