Пасля удараў Украіны «лёг» папулярны сэрвіс «Яндэкса»
- 11.10.2026, 19:33
Расіяне страцілі доступ да тэрабайтаў дадзеных.
Расіяне працягваюць сутыкацца з праблемамі, звязанымі са спыненнем працы папулярных сэрвісаў «Яндэкса» пасля адказных удараў Украіны па дата-цэнтрах гэтай расійскай кампаніі. У прыватнасці, яны не могуць атрымаць доступ да тэрабайтаў дадзеных, якія захоўваліся на «Яндэкс.Дыску». Пра гэта піша «Код.ру».
Пра збой расказаў на платформе «Хабр» карыстальнік пад нікам verimash. Пасля атакі на дата-цэнтр у Сасаве ён вырашыў скапіраваць дадзеныя са свайго «Яндэкс.Дыска», аб’ём якіх складае каля 1,9 ТБ.
Аднак у працэсе пераносу файлаў ён сутыкнуўся з некалькімі відамі непаладак: у адных файлаў зніклі мініяцюры, іншыя адлюстроўваліся ў інтэрфейсе, але не спампоўваліся, а ў некаторых выпадках не адкрываўся ні папярэдні прагляд, ні арыгінал файла.
Карыстальнік таксама паведаміў, што спасылка на сервер з арыгіналам файла фармуецца карэктна, аднак сховішча ў шэрагу выпадкаў вяртае памылку 504 Gateway Time-out. Яна ўказвае на тое, што сервер не атрымаў своечасовы адказ ад іншага сервера, неабходнага для выканання запыту.
Паводле карыстальніка, уначы 10 кастрычніка недаступнымі былі каля 21,3 ГБ – прыкладна 1% ад агульнага аб’ёму яго файлаў. Да вечара таго ж дня доступ пачаў аднаўляцца: з раней недаступных дадзеных удалося выгрузіць 8,1 ГБ.
Да вечара таго ж дня доступ пачаў аднаўляцца: з раней недаступных дадзеных удалося выгрузіць 8,1 ГБ. Аднак раніцай 11 кастрычніка сітуацыя пагоршылася. Пасля спынення яшчэ аднаго дата-цэнтра «Яндэкса» ва Уладзімірскай вобласці недаступнай аказалася ўжо прыблізна палова файлаў карыстальніка.
«Дождж» дадае, што журналісты праверылі асабістыя і працоўныя акаўнты ў сэрвісе і пераканаліся: некаторыя файлы сапраўды недаступныя.
На збоі таксама ўказваюць адказы ў апытанні пад публікацыяй на «Хабры». З 440 удзельнікаў 68 паведамілі, што таксама не змаглі спампаваць частку файлаў з «Яндэкс.Дыска».