BE RU EN

У Польшчы затрымалі падазраванага ў падрыхтоўцы замаху на Туска

  • 11.10.2026, 20:05

Мужчына пагражаў прэм’ер-міністру і планаваў напад.

У Польшчы паведамляюць пра затрыманне падазраванага ў планаванні замаху на прэм’ер-міністра краіны Дональда Туска.

Аб гэтым у сваім допісе напісаў міністр унутраных спраў Польшчы Марцін Кервіньскі.

Ён адзначыў, што быў затрыманы мужчына, які пагражаў прэм’ер-міністру Туску і планаваў замах на яго.

Больш падрабязнай інфармацыі міністр не прывёў.

Дональд Туск таксама адрэагаваў на інцыдэнт, падзякаваўшы паліцыі за «хуткія і рашучыя дзеянні».

Раней стала вядома, што польская паліцыя атрымала інфармацыю пра магчымы замах на прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска і міністра абароны Уладзіслава Косіняка-Камыша.

Апошнія навіны