BE RU EN

ЗСУ паразілі восем расійскіх пускавых установак балістычных ракет

  • 12.10.2026, 1:18

Удары ўжо прымушалі РФ змяняць планы ракетных удараў.

На працягу верасня і пачатку кастрычніка Сілы абароны паразілі 8 пускавых установак, з якіх расейцы запускаюць балістычныя ракеты. Пра гэта падчас размовы з журналістамі заявіў міністр абароны Яўген Хмара.

Тры устаноўкі былі знішчаныя, пяць — пашкоджаныя. Паводле яго слоў, РФ выкарыстоўвала іх для нанясення балістычных удараў па Украіне. Са свайго боку, украінскія адказныя ўдары «ужо прымушалі праціўніка адмяняць або змяняць запланаваныя балістычныя атакі».

Хмара адзначыў, што наяўных і патэнцыйных паставак ракет для супрацьбалістычнай абароны недастаткова, каб цалкам супрацьстаяць гэтай пагрозе, якую ён назваў крытычнай. Таму Украіна працягвае працаваць з партнёрамі ў гэтым напрамку.

«Задача — не чакаць буйных доўгатэрміновых кантрактаў, а максімальна хутка знаходзіць даступныя запасы ў партнёраў і паскорыць іх перадачу Украіне. Нам патрэбныя дзясяткі і сотні ракет, а не адзінкавыя пастаўкі», — сказаў ён, дадаўшы, што Украіна будзе працягваць асіметрычны адказ, які ўключае паражэнне расійскіх пускавых установак.

Апошнія навіны