ЗСУ ўдарылі па казармах акупантаў у Луганскай вобласці
- 12.10.2026, 7:58
Пачаўся пажар.
На часова акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці ў ноч на 12 кастрычніка чулі выбухі. Паводле звестак маніторынгавага тэлеграм-канала Exilenova+, Сілы абароны нанеслі масіраваныя ўдары ў раёне Хрустальнага. Канал паведамляе прынамсі пра тры ачагі ўзгарання і маштабны пажар.
«Паводле паведамленняў мясцовых жыхароў, пад ударам апынулася месца дыслакацыі расійскіх вайскоўцаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Акупацыйныя ўлады пакуль ніяк не пракаментавалі атаку Сіл абароны. Тым часам прапагандысцкія каналы ўжо паведамілі пра атаку дронаў на Краснадонскі, Лутугінскі і Славянасербскі раёны Луганскай вобласці, а таксама на Луганск, Брянку, Кіраўск, Стаханаў, Першамайск і іншыя гарады.
Раней, як пісаў сайт Charter97.org, у НАТА назвалі рэкордныя страты Расіі.