Пенсіянер з Пінска пабудаваў у двары 15-метровы фрэгат
- 12.10.2026, 8:44
На будаўніцтва карабля сышло чатыры гады.
Жыхар Пінска Рыгор Косько ператварыў свой двор у незвычайную славутасць. Пенсіянер уласнымі рукамі пабудаваў 15-метровы макет ваеннага фрэгата. Цяпер паглядзець на карабель прыязджаюць школьнікі, пішуць дзяржаўныя СМІ.
На будаўніцтва фрэгата сышло чатыры гады. За аснову майстар узяў карабель «Апосталы Пётр і Павел». У выніку ў двары з’явіўся карабель даўжынёй 15 метраў, шырынёй пяць метраў і вышынёй амаль у тры паверхі.
Як звычайны двор ператварыўся ў карабель
Перад пачаткам прац Рыгор атрымаў вусны дазвол у гарвыканкаме. Потым усталяваў каркас і паступова пачаў надаваць канструкцыі форму фрэгата. У выніку незвычайную пабудову зарэгістравалі як летнюю кухню ў выглядзе карабля.
Для аздаблення майстар выкарыстоўваў шпаклёўку, камяні, пенапласт і пенаблокі. Ідэі і дэталі знаходзіў на малюнках у бібліятэцы.
Першыя гады мужчына працаваў над караблём па 12—14 гадзін у дзень. Дзеці дапамагалі ўсталёўваць мачты, а дапамога знаёмых спатрэбілася толькі аднойчы. Асноўную частку працы пенсіянер выканаў самастойна.
Унутры фрэгата абсталявана некалькі зон. Першы паверх аформлены як сапраўдны трюм: тут размясціліся акулы, дэльфіны, кіт, скаты і нават шкілеты. Ёсць на караблі камбуз і каюты. На дасягнутым Рыгор Косько спыняцца не збіраецца. Яго наступная мара — пабудаваць у Пінску сапраўдны маяк.