NYT: Кіеў праігнараваў прапанову Трампа
- 12.10.2026, 9:09
Выбары прэзідэнта — прэрагатыва украінскага народа.
Украіна праігнаравала прапанову прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пазбавіцца ад Уладзіміра Зяленскага як прэзідэнта. Амерыканскі лідар раскрытыкаваў Зяленскага за ўдары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, абвінаваціўшы іх у росце сусветных цэн на энерганосьбіты. Паводле яго слоў, Украіне патрэбны «новы прэзідэнт».
У адказ Зяленскі заявіў, што Украіна гатовая спыніць удары па расійскіх НПЗ, але толькі пры ўмове, што Расія спыніць біць па украінскай энергетычнай інфраструктуры, піша The New York Times.
Невзабаве міністр замежных спраў Украіны Андрый Сыбіга заявіў, што Зяленскі «карыстаецца падтрымкай украінскага народа, і ў народа ёсць права вырашаць». «Заявы з-за мяжы толькі пацвярджаюць, што ён добра робіць сваю працу», — дадаў ён.
Раней Зяленскі заяўляў, што правядзе выбары, калі Расія пагодзіцца на спыненне агню. У нядаўнім інтэрв'ю ABC News ён падкрэсліў, што для бяспечнага правядзення галасавання спыненне агню павінна трываць не менш як 60 дзён.