Лукашэнка загаварыў пра вайну з Літвой, Латвіяй і Польшчай
- 12.10.2026, 13:14
Дыктатар паскардзіўся, што не можа дамовіцца з суседзямі.
Лукашэнка чарговы раз пачаў запалохваць заходніх суседзяў. Падчас паездкі ў Мінскі раён 12 кастрычніка ён заявіў, што эканамічнае супрацоўніцтва з Польшчай, Літвой і Латвіяй можа дапамагчы «пазбегнуць вайны». Пры гэтым ён паскардзіўся, што дамовіцца пакуль не атрымліваецца.
«Трэба з суседзямі нам супрацоўнічаць. І з палякамі, і з літоўцамі, латышамі. У гэтай сітуацыі, калі ў Еўропе з прадуктамі харчавання бяда ў сувязі з гэтай засухай, трэба патроху з імі супрацоўнічаць. Суседзі ёсць суседзі. Калі мы не толькі глядзім праз прыцэл адзін на аднаго, але пачынаем эканамічна супрацоўнічаць, гэта сведчыць пра тое, што нам, можа, і вайны пазбегнуць удасца», — заявіў дыктатар.
Фактычна Лукашэнка даў зразумець, што вайна з суседзямі па НАТА застаецца для яго рэальным сцэнарам