Кіраўнік МЗС Украіны жорстка адказаў Лаўрову
- 12.10.2026, 16:54
І паказаў яму на месца, якое заслужылі ваенныя злачынцы.
Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга ў сацыяльнай сетцы X адрэагаваў на заяву расійскага міністра Сяргея Лаўрова пра тое, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі «не заслужыў перадышкі на полі бою».
«Зяленскі не заслужыў перадышкі на полі бою», — заяўляе ваенны злачынца Лаўроў. Аднак Лаўроў ужо заслужыў месца ў першым радзе на Спецыяльным трыбунале па пытаннях злачынства агрэсіі. Чым больш бессэнсоўныя і цынічныя каментары — тым больш доказаў для Трыбунала», — падкрэсліў Сібіга.
Напярэдадні міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў адхіліў магчымасць спынення агню ў вайне супраць Украіны.