Кітаец спрабаваў увезці ў Беларусь запчасткі да беспілотніка
- 12.10.2026, 17:21
У яго знайшлі пульт кіравання, батарэю і лапасці.
У пункце пропуску «Бругі» на беларуска-польскай мяжы ў кітайца знайшлі запчасткі да беспілотніка, якія ён спрабаваў увезці ў Беларусь, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.
У мужчыны пры сабе былі пульт кіравання, батарэя і лапасці беспілотніка.
На іншаземца склалі пратакол па ч. 1 арт. 18.38 КаАП (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэляў). Яму пагражае штраф да 30 базавых велічынь (1350 рублёў).