Фотафакт: марш БЗВ у абарону незалежнасці
- 12.10.2026, 17:37
Яркая акцыя прайшла ў цэнтры Мінска напярэдадні Дня Волі ў 1993 годзе.
Адзін з лідараў беларускай апазіцыі, былы палітвязень Мікалай Статкевіч апублікаваў у сваім канале ў Тэлеграме фота маршу «Беларускага згуртавання вайскоўцаў».
Акцыя была прыурочаная да 75-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і адбылася 21 сакавіка 1993 года.
Некалькі сотняў актывістаў БЗВ, у тым ліку афіцэраў запасу, у камуфляжы і цывільным адзенні прамаршыравалі строем па галоўным праспекце Мінска — праспекце Францыска Скарыны (цяпер праспект Незалежнасці).
Марш узначальваў адзін з заснавальнікаў і лідар БЗВ Мікалай Статкевіч. Гэта падзея выклікала сур'ёзны рэзананс у ўрадзе і сілавых структурах таго часу, прадэманстраваўшы арганізаванасць беларускага патрыятычнага руху на тле палітычнага крызісу.