З Польшчы выслалі дзевяць беларусаў
- 12.10.2026, 19:14
Яны арганізавалі незаконную вытворчасць цыгарэт на складзе.
З Польшчы прымусова выдварылі дзевяць беларусаў, якія ўваходзілі ў арганізаваную злачынную групу. Пра гэта паведаміла Памежная служба Польшчы.
Паводле даных польскіх памежнікаў, беларусы арганізавалі незаконную вытворчасць цыгарэт на складзе.
«Яны займаліся перш за ўсё абслугоўваннем ліній па вытворчасці цыгарэт, каб потым уводзіць іх у абарот без маркіроўкі польскімі акцызнымі знакамі», — паведамілі памежнікі.
У дачыненні да ўсіх дзевяцярых прынялі рашэнні, якія абавязваюць іх вярнуцца на радзіму. Ім таксама забаронены паўторны ўезд на тэрыторыю Польшчы і іншых дзяржаў Шэнгенскай зоны на працягу сямі гадоў.