Кіраўнік МЗС Польшчы заклікаў Трампа ціснуць на Расію, а не на Украіну
- 12.10.2026, 19:35
Украіна — ахвяра, Расія — агрэсар.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп павінен аказваць ціск на Расію, а не на Украіну. Пра гэта ў інтэрв'ю Bloomberg заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
«Мы цэнім удзел прэзідэнта Трампа ў спробах пакласці канец ваенным дзеянням паміж Расіяй і Украінай. Але ў Польшчы мы лічым, што выніку можна дасягнуць праз ціск на агрэсара, а не на ахвяру», — адзначыў ён.
Таксама Сікорскі адхіліў асцярогі наконт таго, што канфлікт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з Трампам можа выйсці з-пад кантролю. Ён адзначыў, што ў гэтых палітыкаў ёсць «унутраныя палітычныя інтрыгі» і выказаў надзею, што яны ўладзяць рознагалоссі.
10 кастрычніка Трамп заявіў, што Украіне патрэбны новы лідар. У адказ Зяленскі сказаў, што пытанне аб змене прэзідэнта павінны вырашаць грамадзяне краіны.