Іранская дзяўчынка разабрала і сабрала аўтамат за 20 секунд
- 12.10.2026, 19:43
Пераўзышла армейскі нарматыў.
Дзяўчынка прадэманстравала хуткую зборку аўтамата Калашнікава на занятках па ваеннай падрыхтоўцы ў Іране. Кадры апублікавала іранскае інфармагенцтва Tasnim News.
На відэа можна ўбачыць дзяўчынку ў чорнай чадры і фіялетавай хустцы, якая стаіць за сталом са зброяй у атачэнні гледачоў. Яна без цяжкасцяў разабрала аўтамат, а потым сабрала яго. Нарматыў баявой падрыхтоўкі на няпоўную разборку аўтамата Калашнікава складае 15 секунд, а на зборку — 25 секунд. Адзначаецца, што дзяўчынка справілася з усім за 20 секунд.
Кадры былі знятыя на занятках па ваеннай падрыхтоўцы. Гэтая праграма накіраваная на дэманстрацыю гатоўнасці цывільных, у тым ліку жанчын, да магчымай абароны.