BE RU EN

Зяленскі: Толькі пад Дабрапіллем Расія штодня страчвае забітымі каля 200 вайскоўцаў

  • 12.10.2026, 21:03

У апошнія месяцы страты Расіі ўзраслі.

Толькі ў раёне Дабрапілля ў Данецкай вобласці расійская армія штодня страчвае забітымі каля двухсот вайскоўцаў.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у вячэрнім звароце пасля пасяджэння Стаўкі. Паводле яго слоў, у апошнія месяцы страты Расіі ўзраслі, і, акрамя забітых, у яе шмат цяжкапараненых.

Сілы абароны, як падкрэсліў прэзідэнт Украіны, спыняюць усе спробы ворага прасунуцца наперад і пранікнуць у глыб.

«Пазіцыі Украіны на фронце застаюцца моцнымі — і сёлета яны наймацнейшыя за доўгі час», — сказаў Зяленскі. Паводле яго слоў, хоць на асобных дылянках фронту расіяне маюць шасці-васьмікратную колькасную перавагу, Украіна ўсё адно дасягае патрэбных вынікаў.

Зяленскі падзякаваў падраздзяленням і брыгадам, якія цалкам выконваюць баявыя задачы і максімальна эфектыўна выкарыстоўваюць зброю.

Апошнія навіны