Францыя затрымала танкер «ценявога флоту» ля Мадагаскара
- 12.10.2026, 22:17
Прэзідэнт Францыі паведаміў падрабязнасці аперацыі.
Ваенна-марскія сілы Францыі затрымалі нафтавы танкер DF Peak, які падазраецца ў хаджэнні пад фальшывым сцягам і датычнасці да незаконнай перавозкі паліва, паведаміў у X прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон.
«Францыя цвёрда настроеная змагацца з ценявым флотам па ўсім свеце <...> Гэта аперацыя, праведзеная ў адпаведнасці з міжнародным марскім правам, сведчыць пра нашу рашучасць дамагацца выканання закона і змагацца з усімі відамі незаконнага трафіку, дзе б яны ні мелі месца», — падкрэсліў ён.
Затрыманне адбылося ў 450 марскіх мілях (каля 833 км) на поўдзень ад вострава Рэюньён.
Рэюньён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Індыйскага акіяна, на ўсход ад Мадагаскара і на паўднёвы захад ад Маўрыкія. Ён уваходзіць у архіпелаг Маскарэнскіх астравоў і з’яўляецца заморскім дэпартаментам Францыі.