Муж беларускай Дар’і Домрачавай Б’ёрндален апынуўся сам-насам з мядзведзем
- 13.10.2026, 8:29
Звяр ішоў на нарвежскага біятланіста.
Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён расіянін Аляксандр Ціханаў расказаў, як паляваў разам з васьміразовым алімпійскім чэмпіёнам з Нарвегіі, мужам Дар’і Домрачавай Уле-Эйнарам Б’ёрндаленам на Камчатцы, паведамляе РІА Навіны.
«Калі Б’ёрндален быў на Камчатцы, мы яму ўладкавалі!» — узгадаў Ціханаў.
Ён падзяліўся такой гісторыяй: «Я стаю ніжэй, гляджу, а мядзведзь прэ на яго. Уле страляе, страляе, а мядзведзь ідзе і ідзе. Застаецца метраў дваццаць, я раблю стрэл, трапляю ў лапатку, і звяр рухнуў», — распавёў пра сваю меткасць Ціханаў.
Відавочна, гаворка пра падзеі 2011 года. Той вясной мацнейшыя біятланісты свету сабраліся на Камчатцы для ўдзелу ў турніры памяці Віталія Фацьянава, які праходзіў з 14 па 16 красавіка.