Ілля Шкурын выйшаў у лідары ў спісе бамбардзіраў чэмпіянату Польшчы
- 13.10.2026, 9:11
Беларускі футбаліст дзеліць першае месца з іспанцам.
У перанесеным матчы 3-га тура чэмпіянату Польшчы па футболе «Катовіце» на сваім полі перамог «Вечысту» — 2:1.
У складзе гаспадароў лік на 15-й хвіліне гульні адкрыў беларус Ілля Шкурын.
Для беларускага форварда гэта 8-ы гол у турніры — ён дзеліць першае месца ў спісе бамбардзіраў з іспанцам Хорды Санчэсам з «Погоні» (Шчэцін).
Набраўшы 18 ачкоў у 10 матчах, «Катовіце» займае 5-е месца ў табліцы.