«Прынясі даведку»: шматдзетную беларуску запісалі ў «дармаеды»
- 13.10.2026, 9:40
Ёй давялося паваяваць з чыноўнікамі.
Жыхарка Чачэрска, маці траіх дзяцей, выпадкова высветліла, што апынулася ў базе «дармаедаў». Праз гэта яна аплачвала 100% камунальных паслуг за сябе і 50% — за дзяцей.
«Гэта нідзе не адлюстроўвалася. Я нават не думала, што плачу па поўным тарыфе», — распавяла жанчына, якую завуць Аміна.
Сваю гісторыю яна апублікавала ў TikTok. Па яе словах, яна вельмі незадаволеная працай чыноўнікаў, бо ў іх ёсць уся неабходная інфармацыя. «Ніхто не сказаў: "У цябе ёсць трое дзяцей, прынясі даведку". Усё, што трэба было, — прынесці даведку пра тое, што дзіця наведвае дзіцячы сад», — наракае гераіня.
У выніку пераплату ёй вярнулі, але толькі пасля таго, як яна напісала заяву і прадставіла неабходныя дакументы.