З крам Мінска зніклі курыныя яйкі і філе
- 13.10.2026, 15:47
Увечары некаторыя прадукты амаль немагчыма набыць.
Шмат жыхароў беларускай сталіцы паведамляюць у сацсетцы Threads, што з мінскіх крамаў зніклі курыныя яйкі і філе.
«Мінск, што за праблемы з курыцай? Мы ўжо не першы раз заходзім не ў адну краму і вечна няма курыцы (філе). Проста ўвечары яе не купіш», — піша адзін з карыстальнікаў сацсеткі, жыхар Мінска.
«Мінск, куды падзелася ўсё курынае філе? Ужо два дні запар абыходзім па тры крамы, глядзім ва ўсіх дастаўках — пуста», — распавяла мінчанка.
«Я нядаўна таксама абышла ўсе крамы ў мікрараёне Зялёны Луг — ніякага філе. У выніку дайшла да фірменнай крамы «Дзяржынкі» на Лагойцы, думала, ну там дык дакладна будзе — а не, пуста. Спытала ў прадаўца, што адбываецца, дзе філе — кажа, усё ідзе на камбінаты школьнага харчавання, на ўсякія нагетсы і рубленыя катлеты. Давялося ўзяць індычынае філе па 24 рублі за кг», — піша іншая мінчанка.
Пра тое, што курыца і яйкі складана застаць у некаторых крамах сталіцы, асабліва ўвечары, паведамляюць і многія карыстальнікі сацсеткі ў каментарах:
— Так, з філе цяпер бяда.
— Колькі гадзін таму я задалася тым жа пытаннем, але пра яйкі.
— У «Гіппа» дэфіцыт філе. Раней у «Суседзях» забягала на Лагойскім тракце, там хоць нешта было, але нядаўна і там філе не знайшла. А вось у вялікім «Еўраопце» адкапала. Згодная, што раней так не было. Цяпер даводзіцца здагадывацца: будзе гэта мяса ў мясцовай краме ці не.
— Чамусьці менавіта па панядзелках філе няма ўвогуле. Толькі якое-небудзь, замарынаванае ў нечым, а такое не заўсёды хочацца есці.
— Такая ж праблема, думала, што толькі мне так не шанцуе.