BE RU EN

Над Гомелем заўважылі пралёт самалёта

  • 13.10.2026, 16:06

Найбольш верагодна, гэта быў расійскі Ан-12.

Сёння, каля 15:00, над ускраінамі Гомеля заўважылі пралёт самалёта. Як удакладніў «Флагшток», найбольш верагодна, гэта быў ваенна-транспартны самалёт Ан-12, які належыць ВКС Расіі.

Заўважым, што такія самалёты выконваюць рэйсы ў Гомель некалькі разоў на год.

Рэдзей, чым вялікія ваенна-транспартныя Іл-76, якія, як правіла, выкарыстоўваюцца для перавозкі ваеннапалонных на абмен з Украінай.

Апошнія навіны