BE RU EN

Аналітык: «Яндэкс» скончыцца як кампанія

  • 13.10.2026, 16:18

Калі Украіна падарве яшчэ хоць бы адзін дата-цэнтр.

У выпадку, калі Украіна падарве яшчэ адзін дата-цэнтр «Яндэкса», то кампанія спыніць сваё існаванне. Пра гэта заявіў вядучы аналітык Mobile Research Group Эльдар Муртазін.

«Яшчэ мінус адзін дата-цэнтр — і «Яндэкс» скончыцца як кампанія, ён не зможа працаваць», — заявіў ён.

У «Яндэкса» ў Расіі засталося ўсяго 2 непашкоджаныя буйныя дата-цэнтры: у Мыцішчах і Іванцеўцы (Падмаскоўе). Таксама ёсць замежны ЦОД у Фінляндыі, але ён ізаляваны і працуе толькі на міжнародны рынак.

Цяпер усю каласальную нагрузку з усёй Расіі і краін СНД перанеслі на застаўшыся аб’ект у Мыцішчах. Ён працуе на мяжы магчымасцяў, з-за чаго карыстальнікі па ўсім свеце сутыкаюцца са збоямі ў працы «Яндэкс Go», «Музыкі», «Пэй», «Карт» і воблака.

«Яндэкс», які заўсёды ганарыўся сваёй незалежнасцю, апынуўся ў сітуацыі, калі яго ўласных магутнасцяў не хапае для абслугоўвання кліентаў воблака (Yandex Cloud). Кампанія вымушана дамаўляцца з прамымі канкурэнтамі (VK Cloud, Selectel і К2Cloud), каб часова пераносіць туды даныя і ратаваць бізнэс сваіх карпаратыўных кліентаў.

Калі з ладу выйдзе яшчэ адзін буйны аб’ект, астатнія магутнасці фізічна не змогуць апрацоўваць терабайты штодзённых запытаў, і сэрвісы могуць цалкам і надоўга «легчы».

Ці зможа «Яндэкс» аднавіцца?

Хутка — не. Эксперты заяўляюць, што на аднаўленне пашкоджаных ЦОД спатрэбіцца мінімум ад паўгода да некалькіх гадоў (аж да 2028 года). Праблема нават не ў грошах або санкцыях, а ў найвострым сусветным дэфіцыце чыпаў, складанай лагістыцы і чэргах на высокахуткасную памяць і паскаральнікі з-за буму нейрасетак.

Каб абараніць сябе, «Яндэкс» ужо тэрмінова змяніў карыстальніцкае пагадненне (аферту), зняўшы з сябе фінансавую адказнасць перад кліентамі за збоі, выкліканыя атакамі БПЛА і форс-мажорнымі абставінамі.

Акцыі кампаніі на Маскоўскай біржы адразу пасля першых удараў абваліліся больш як на 7,6%.

Апошнія навіны