У Беларусі па трывозе паднімуць Сілы спецыяльных аперацый
- 13.10.2026, 16:36
Рэжым Лукашэнкі анансаваў маштабную праверку баявой гатоўнасці.
Праверкі Узброеных Сіл і «іншых структур ваеннай арганізацыі дзяржавы» ў Беларусі будуць працягвацца. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфовіч пасля нарады дыктатара Аляксандра Лукашэнкі з сілавікамі 13 кастрычніка.
Паводле слоў Вольфовіча, якія прыводзіць Мінабароны, Лукашэнка даручыў сёлета «завяршыць той замысел, які быў ім зацверджаны ў пачатку года».
У прыватнасці, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі анансаваў праверку Сіл спецыяльных аперацый. Паводле інфармацыі дзяржаўных СМІ, ён таксама згадаў памежнікаў.
Напярэдадні, 12 кастрычніка, паведамлялася, што Сакратарыят Савета бяспекі праводзіць праверку падраздзялення 6-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады. Яна дыслакуецца ў Гродне і ўваходзіць у склад Заходняга аператыўнага камандавання.